Рэканструкцыя Камароўскага рынку завершыцца ў 2024 годзе

16 ноября 2019

Рэканструкцыя Камароўскага рынку ў Мінску, якая пачалася сёлета, будзе праходзіць у некалькі этапаў і завершыцца ў 2024 годзе. Згодна з планам, пабудуюць асобны бокс для збору і сартавання смецця, новы склад-халадзільнік, а таксама заменяць вітражы на крытым рынку. Яны будуць адкрывацца аўтаматычна і ахоўваць гандлёвыя рады ад сонечных промняў летам для камфорту і зручнасці прадаўцоў і пакупнікоў. Новая падстанцыя, якую ўсталявалі сёлета, дазволіла палепшыць сістэму вентыляцыі. Да таго ж сёлета выдзелілі і дадатковыя месцы для гандлю сезоннай прадукцыяй - яшчэ паўсотні месцаў. Уся прадукцыя праходзіць строгі кантроль якасці.

Ужо з пятніцы на гандлёвых радах сезоннага рынку можна будзе набыць навагоднія цацкі, святочны дэкор, светлавыя гірлянды. А ў наступным месяцы ў продажы з'явяцца ёлкі. Навагоднія дрэвы будуць прадаваць на 10 пляцоўках.