Дзіця - галоўны пасажыр!

20 сентября 2013
Пад такой назвай прайшла прафілактычная акцыя ДАІ. У апошні час дарожныя інспектары ўзмацнілі кантроль за дарожным рухам па ўсёй тэрыторыі Міншчыны. Асаблівая ўвага надавалася вадзіцелям, якія перавозілі непаўналетніх дзяцей. У якасці папярэджання ўдзельнікам дарожнай акцыі ўручалі брашуры з інфармацыяй аб дзіцячых крэслах і рамянях бяспекі.

Міхаіл Акуліч, намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ Мінскай вобласці: Паглядзеўшы гэты ролік, ніхто не застаецца абыякавым да гэтай праблемы. І я ўпэўнены, што тая праца, якую мы робім, яна абавязкова прынясе свае вынікі. Паколькі больш за 50% пацярпелых у выніку аўтамабільных аварый дзяцей гэта дзеці-пасажыры.

Дарэчы, за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей прадугледжана адказнасць - да 500 тысяч рублёў.