Рэальнае і міфічнае ў скульптуры

3 декабря 2013

Рэальнае і міфічнае ў скульптуры - так называецца выстава керамікі ў Музеі гісторыі горада Мінска. У экспазіцыі - 20 прац, створаных сталічным скульптарам Ліліяй Нішчык за апошнія чатыры гады. Вобразы льва, хамелеона, ігуаны суседнічаюць з фантастычнымі істотамі: цмокам, сфінксам, сірэнамі і атлантамі.


Скульптурныя аб'екты мастачкі знаходзяцца ў музеях Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях за мяжой. Гэта гатовыя аб'екты для фантанаў, альпійскіх горак, паркаў і сквераў.