Распрацоўваюцца новыя шляхі інфарматызацыі паліклінік

29 сентября 2013

Ад электронных чэргаў да амбулаторных картак у лічбавым фармаце. Спецыялісты камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама распрацоўваюць новыя шляхі інфарматызацыі паліклінік. Да таго ж пад пільным кантролем паляпшэнне якасці медыцынскага абслугоўвання, мадэрнізацыя абсталявання і будаўніцтва паліклінік, асабліва ў новых, густанаселеных мікрараёнах Мінска.


Атрымаць кансультацыю спецыялістаў магчыма, калі патэлефанаваць на гарачую лінію, ці праз Інтэрнэт. Дарэчы, сёлета ў камітэт па ахове здароўя паступіла амаль 2 тысячы зваротаў.