Працаваць рэнтабельна на ўнутраным рынку

25 июня 2014

Працаваць рэнтабельна на ўнутраным рынку і павялічваць пастаўкі тавараў за мяжу. Такую задачу перад прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу сёння паставіў віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч. Падчас выязной нарады паспяховыя прадпрыемствы прадэманстравалі свае лепшыя распрацоўкі.


Расказвае Надзея Сербіненка.


Мембранныя панэлі кіравання і плёнкавыя клавіятуры. Апошнія дасягенні ў сферы сучасных тэхналогій дэманструе адна са сталічных кампаній. Іх інавацыйная прадукцыя запатрабаваная сярод айчынных і замежных партнёраў.


Перспектывы развіцця малога і сярэдняга бізнесу ў сталіцы сёння абмяркоўвалі на выязной нарадзе. Невялікія прадпрыемствы, штат якіх не перавышае 250 чалавек, развіваюцца эфектыўна, на іх прыпадае чвэрць валавога ўнутранага прадукту. Аднак па словах віцэ-прэм'ера Пятра Пракаповіча, доля малога і сярэдняга бізнэсу павінна дасягнуць 50%. А пляцоўкай для развіцця невялікіх прадпрыемстваў павінны стаць гарады-спадарожнікі.


Замяшчэнне імпарту і арыентацыя на экспарт. Прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу павінны выпускаць прадукцыю, запатрабаваную за мяжой.


Сталічная фабрыка па вытворчасці корпуснай мэблі 80% прадукцыі пастаўляе ў Расію, Чэхію, Канаду, Казахстан, Літву і Латвію.


Работнікі гэтай мэблевай фабрыкі прызнаюцца: сёння працаваць стала значна лягчэй. Амаль увесь працэс аўтаматызаваны. Сучасныя тэхналогіі спрашчаюць вытворчы працэс.


Новыя вытворчасці - гэта яшчэ і стварэнне новых рабочых месцаў. На невялікіх інавацыйных прадпрыемствах сталіцы працу знайшлі 600 тысяч чалавек.