Пяцьдзясят лепшых сталічных прадпрыемстваў гандлю працуюць у зонах гасціннасці

13 сентября 2014
Агульны тавараабарот за святочныя дні можа дасягнуць пяці мільярдаў рублёў, а сярэдняя выручка ў магазінах вырасце амаль ў дзесяць разоў. Акцэнт - на нацыянальныя стравы. Нямала і сюрпрызаў - майстар-класы па візажы і партатыўныя кавярні.

Надзея Сербіненка прагулялася па святочных гандлёвых радах.

Дзве партатыўныя кавярні-веласіпеды размясціліся каля ратушы ў Верхнім горадзе. Але ж асноўная гандлёвая пляцоўка па традыцыі - каля Палаца спорту. І кожны раз прадаўцы імкнуцца здзівіць пакупнікоў.

У шашлычнікаў працоўны дзень пачаўся а сёмай гадзіне раніцы. Да наплыву пакупнікоў повар Дзмітрый павінен паспець засмажыць як мінімум трыццаць кілаграмаў мяса.

Толькі лепшым магазінам і гандлёвым сеткам горада дазволілі працаваць у зоне гасціннасці. Не дзіва - дзённая выручка магазінаў у параўнанні са звычайным выхадных днём сёння вырастае ў дзесяць разоў.

У спісе гандлёва-забаўляльных навінак - стэнд з натуральнай касметыкай.
Адметнасцю зоны гасціннасці сёння стане майстар-клас па макіяжы. Візажысты ў тэставым рэжыме на вачах у праходжых будуць ствараць непаўторныя вобразы. Дарэчы, мадэллю можа стаць любая мінчанка.

Галоўных гандлёвых пляцовак на працягу двух дзён будзе тры - каля Палаца спорту, на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Мельнікайтэ і ў студэнцкай вёсцы. Яны будуць працаваць да дзесяці гадзін вечара.