Прамая тэлефонная лінія ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне

19 июня 2013
Як атрымаць новую прафесію або прайсці курсы па перанавучанні? Сёння на працягу трох гадзін на гэтыя пытанні адказвалі падчас прамой тэлефоннай лініі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. У сталіцы налічваецца каля 20 тысяч вакансій. Найбольшы попыт у рабочых руках адчуваецца ў будаўнічай, транспартнай і прамысловай сферах.

Атрымаць жа новую прафесію беспрацоўным можна бясплатна. Для гэтага жыхарам сталіцы і вобласці трэба звярнуцца ў камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства.