Пра гэта заявіў старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра падчас прыёму грамадзян у Вілейцы. Каля 10 чалавек прыйшлі да губернатара з надзённымі пытаннямі. Асноўная маса іх была звязана з ацэнкай кошту прыватных жылых дамоў. Зараз паслугу ацэнкі кошту нерухомасці аказваюць дзяржаўныя і прыватныя арганізацыі. Паводле слоў Сямёна Шапіры, у ацэнцы жылля гэтымі структурамі назіраюцца значныя разыходжанні. Акрамя таго, жыхароў Вілейшчыны турбуюць праблемы перапланіроўкі кватэр і прыватызацыі дамоў.
Прыём грамадзян працягваўся больш за тры гадзіны. Губернатар выслухаў кожнага заяўніка і даў неабходныя даручэнні. У найбліжэйшы час большасць праблем павінна вырашыцца, паабяцаў Сямён Шапіра.














