Праведзена комплексная праверка буйных транспартных арганізацый Мінска

25 августа 2014
Камісія па ахове працы правяла комплексную праверку буйных транспартных арганізацый Мінска. Прадпрыемствы інспектавалі на адпаведнасць усім патрабаванням па рабочай бяспецы. Такія рэйды праходзяць пастаянна і дапамагаюць знізіць колькасць траўмаў і няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Наш карэспандэнт Якаў Бута таксама пазнаёміўся з тэхнікай бяспекі.


Перад рабочай групай па ахове працы ўсе дзверы ў літаральным сэнсе адчыненыя. Праверка (планавая або раптоўная) можа прайсці на любым прадпрыемстве. На гэты раз пачалі з ўзорна-паказальнага.

На пытанне няшчасныя выпадкі былі? дырэктар з гонарам адказвае: за апошнія дзесяць гадоў ніводнага. Рабочая група сур'ёзных парушэнняў таксама не заўважыла. Рухаюцца далей. Беларуска-нямецкая кампанія. Заходнія тэхналогіі ўкараняюць і ў галіне аховы працы.

У тралейбусным парку № 2 усе сцены завешаныя плакатамі па тэхніцы бяспекі.
Асаблівую ўвагу ў тралейбусных парках надаюць электрабяспецы. Усе работнікі, якія абслугоўваюць тэхніку, надзяваюць спецыяльныя пальчаткі. Яны вытрымліваюць напружанне да тысячы вольт.


Такія рэйды праходзяць пастаянна і дапамагаюць знізіць колькасць траўмаў і няшчасных выпадкаў на вытворчасці. З пачатку года ў Мінску загінула 13 работнікаў.

Летась за гэты ж перыяд на аднаго чалавека больш. Больш за ўсё парушэнняў на будпляцоўках.

Па выніках такіх праверак удзельнікі рабочай групы выказваюць свае заўвагі, аддзел аховы працы іх рэзюмуе і разам з кіраўніцтвам арганізацый працуе над ліквідацыяй парушэнняў.