Адбыўся чарговы прыем грамадзян губернатарам вобласці

7 сентября 2013

Пагутарыць аб набалелым і знайсці вырашэнне ўсіх спрэчных пытанняў. Чарговы прыём грамадзян губернатарам вобласці зноў паказаў самыя слабыя звёны. Але для таго людзі і звяртаюцца са сваімі праблемамі, каб разам вырашыць іх.


Антаніна Станкевіч накіравалася ў камандзіроўку і знайшла гісторыі жыхароў Міншчыны, якія скончыліся галівудскім хэпі-эндам. Яфім Абрамавіч не без гонару кажа, што ён самы стары жыхар гэтага дома ў Слуцку. Як справіў наваселле 46 гадоў таму, так нікуды і не выязджаў адсюль. Шмат цікавых гісторый можа расказаць пенсіянер пра свой дом. Да нядаўняга часу адна з іх была зусім невясёлая, хутчэй, сумная. Усе 46 гадоў будынак ні разу не пафарбавалі.


Вырашэнне праблемы знайшлося быццам само сабой. На вочы пенсіянера трапіла мясцовая газета з паведамленнем аб прамой тэлефоннай лініі з губернатарам вобласці Барысам Батурам. Пенсіянер дазваніўся ў сталіцу і атрымаў кароткі адказ. Дом пафарбуюць. Праз даволі кароткі час так і атрымалася.


На гэтым тыдні адбыўся чарговы прыём грамадзян. Традыцыйныя капітальныя рамонты і дрэнныя дарогі ўзначалілі антырэйтынг пытанняў. Да вырашэння кожнай праблемы паспрабавалі падысці індывідуальна.


Як правіла, падчас прыёму спецыялісты паспяваюць разгледзець каля двух дзясяткаў розных пытанняў. На вырашэнне іх адводзіцца тэрмін ад трох дзён да трох месяцаў - у залежнасці ад складанасці. Падрабязнасці - у вячэрнім выніковым выпуску праграмы Навіны. Цэнтральны рэгіён.