Бывай, школа!

12 июня 2014

Сёння па ўсёй вобласці праходзяць выпускныя вечары. Толькі ў сталіцы больш за 200 устаноў адукацыі пакідаюць 8 тысяч выпускнікоў. Пачнуцца ўрачыстасці а сёмай гадзіне вечара. Урокі, выпускныя іспыты і апошні званок - у мінулым. Праз некалькі дзён адзінаццацікласнікаў чакае здача цэнтралізаванага тэсціравання. Іспыты па беларускай і рускай мове пройдуць у гэту суботу і нядзелю.


У сталіцы і гарадах вобласці будзе абмежаваны продаж спіртнога, а міліцыя разам з выпускнікамі адправіцца сустракаць світанак.