Прарыў каналізацыі паралізаваў нармальнае жыццё ў аграгарадку Слабада Смалявіцкага раёна

10 апреля 2013

Гутарка ідзе не аб прыродных з'явах, а наадварот - аб тэхнагенных. Прарыў каналізацыі ў адным з дамоў камунальнікі ўжо больш за два месяцы не могуць ліквідаваць. Прычына - чаканне сходу снегу. А тым часам сцёкавая вада дабралася да камунікацый з пітнай вадой і сутарэнняў.


 


Расказвае Станіслаў Ліпскі: Вясновыя ручаі не прыносяць радасці жыхарам аграгарадка Слабада Смалявіцкага раёна. Прарыў каналізацыі прымушае ўсё часцей успамінаць пра раённыя службы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.


Мірыцца з сітуацыяй жыхары не сталі - зрабілі здымкі аварыі і пайшлі да камунальнікаў. Аднак ні прывезены пясок, ні спецтэхніка не дапамаглі.


Два месяцы таму камунальныя службы паабяцалі выправіць сітуацыю, аднак прарыў і дагэтуль там. Праветрыць кватэры зараз немагчыма, ды як і цярпець гэта. Жыхары дома самі выкапалі сцёкавую канаву і засыпалі пяском аварыйны ўчастак, але  трубу замяніць ім не па сілах.


І калі смурод - праблема касметычная, то забруджванне пітнай вады – сапраўдная пагроза жыццю і здароўю.


А тым часам расталыя воды разам з каналізацыйнымі пачынаюць падтопліваць сутарэнні суседняга дома.


Ва ўпраўленні ЖКГ Азярэцкага ўчастка адказаў наша здымачная група не атрымала. У 16:15 на рабочым месцы нікога з кіраўніцтва не было.