З гэтай нагоды ля сталічнага Лядовага палаца стартавалі велапарад і велагонка Хварэем за нашых. Вуліца Прытыцкага на некалькі гадзін ператварылася ў сапраўдную гоначную трасу. Больш за трыста аматараў веласпорту пераадолелі дыстанцыю тры кіламетры. І тым самым выказалі падтрымку нашым хакеістам.
Таксама на спартыўнай пляцоўцы прайшлі спаборніцтвы па дартсе, перацягванні каната і пад'ёме гіры.














