Прафесійна-тэхнічныя каледжы адкрыюць новыя спецыяльнасці

13 мая 2014
Шэраг новых спецыяльнасцяў адкрыюць прафесійна-тэхнічныя каледжы і сярэдне-спецыяльныя ўстановы. Так, з новага навучальнага года ў Мінску пачнуць рыхтаваць машыністаў экскаватараў, майстроў па педыкюры і іншых спецыялістаў. Сёлета план прыёму ў гэтыя навучальныя ўстановы будзе крыху зніжаны, але гэта тлумачыцца тым, што ў горадзе знізілася колькасць выпускнікоў як базавай, так і сярэдняй школы.

Прыём дакументаў у сталічныя каледжы, ліцэі і тэхнікумы пачнецца ў чэрвені і працягнецца да сярэдзіны жніўня, а ў некаторых установах да самага верасня.