Летні адпачынак і такая неабходная для іх рэабілітацыя. У аздараўленчым цэнтры ў Вілейскім раёне пачалася змена для дзяцей з сардэчнымі захворваннямі. Фізкультура, фітабар, велападарожжы і водаратэрапія. Лячэнне сумяшчаюць з забаўляльнай праграмай. Запланаваны конкурсы прыгажосці, канцэрты з удзелам беларускіх зорак эстрады і спартыўныя спаборніцтвы пад пільным наглядам кардыяспецыялістаў.
Праект Вясёлыя сэрцайкі на беразе Віліі ладзяць ужо 9 гадоў. Традыцыйна, на змену у рэабілітацыйны цэнтр на аздараўленне прыязджаюць дзеці 10 - 17 гадоў. За увесь час на такой прафілактычнай змене пабывалі чатыры сотні юнакоў і дзяўчат з усёй краіны.














