Прычынай выбуху ў жылым доме на Пляханава быў суіцыд

29 августа 2013

Аб гэтым сёння паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта. Нагадаю, здарэнне адбылося 23 лютага гэтага года. У выніку загінулі гаспадыня і яе сын. Спецыялісты разглядалі чатыры асноўныя версіі, але пацвердзілася толькі адна - суіцыд. Пасмяротная экспертыза выявіла ў мужчыны псіхічнае расстройства. У сувязі з адсутнасцю складу крымінальных дзеянняў расследаванне спынена.