Старшынёй Стаўбцоўскага райвыканкама прызначылі Юрыя Горлава

12 августа 2014
Стаўбцоўскі раён ужо ў наступным годзе павінен выйсці ў лідары ў Мінскай вобласці. Такую задачу перад новым мэрам паставіў губернатар Сямён Шапіра. Старшынёй райвыканкама прызначылі Юрыя Горлава. Да апошняга моманту ён выконваў абавязкі старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы Мінскага аблвыканкама. Згоду на яго прызначэнне даў Прэзідэнт.

Якія планы ў маладога мэра, даведаўся Якаў Бута.

Юрыю Горлаву дастаўся некалі перадавы рэгіён у гэтай сферы. Але ў апошнія гады раён здаваў пазіцыі. Задача - аднавіць высокія эканамічныя паказчыкі. Прытым часу на роздумы няма. У сельскай гаспадарцы ўраджай наступнага года будзе залежаць ад сённяшніх дзеянняў.

Юрый Горлаў, старшыня Стаўбцоўскага райвыканкама: Мы павінны фарміраваць ураджай наступнага года. Ужо сёння трэба прыступаць да ўборкі саломы, сёння трэба думаць пра закупку ўгнаенняў, фарміраваць кармавую базу. Ад многіх пытанняў мы сыходзім, якія былі раней. Ёсць сучасныя падыходы, якія будуць ужытыя ў Стаўбцоўскім раёне.

У горадзе - некалькі буйных вытворчых прадпрыемстваў. Вось, напрыклад, Стаўбцоўскі філіял Гарадзейскага цукровага камбіната. З гэтага года запусцілі перспектыўны напрамак па выпуску фруктова-ягадных напаўняльнікаў.

Алег Барысевіч, галоўны інжынер Гарадзейскага цукровага камбіната: На сённяшні дзень гэта адзінае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на гэтым. Патрэбнасць РБ - больш як 4 000 тон напаўняльнікаў за год. Нашы магутнасці могуць задаволіць нашы патрэбнасці. Таксама мы разглядаем магчымасць экспартаваць гэтую прадукцыю.

Адна з задач кіраўніцтва вобласці - кожны год прыводзіць у парадак па аднаму раённаму цэнтру. Паводле слоў губернатара, цяпер усяго некалькі гарадоў знаходзяцца ў выдатным стане. А Стоўбцы - дрэнны прыклад. Ні прыгожага цэнтра горада, ні нармальных дарог, але на ўсё гэта патрэбныя грошы. Перад новым мэрам задача зарабіць.

Задача новага мэра - у наступным годзе вывесці раён у лідары ў вобласці. За самыя высокія эканамічныя паказчыкі губернатар нават паабяцаў бонус - чатырыста мільярдаў рублёў.