Прадпрыемствы Мінскай вобласці гатовыя пастаўляць прадукцыю ў рэгіёны Расіі

26 августа 2014

Сельскагаспадарчыя і перапрацоўчыя прадпрыемствы Мінскай вобласці гатовыя дадаткова пастаўляць сваю прадукцыю ў рэгіёны Расіі. Зараз вялікі попыт на мяса-малочныя тавары, а таксама новы ўраджай збожжавых і агародніны. Пра гэта сёння заявілі на пасяджэнні кантактна-кааперацыйнай біржы, якую правяло Міністэрства сельскай гаспадаркі з расійскімі бізнесменамі - прадстаўнікамі гандлёвых сетак. Як адзначылі эксперты, сёння аб'ёмы перапрацоўкі беларускіх прадпрыемстваў ўзраслі на 30-40%. Гэтага хопіць як для ўнутранага рынку, так і для экспарту.


Анатоль Радкавец. прадстаўнік гандлёвага дома, г.Санкт-Пецярбург, Расія: Аб'ёмы нам прапаноўваюць і могуць прапанаваць яшчэ больш. У іх ёсць і магутнасці, і якасць. Мы не бачым зараз ніякіх цяжкасцяў з працай. Мы прадстащляем, першым чынам, цікавасць па сырнай прадукцыі. Гэта Бярозоўскі і Слуцкі камбінаты. Сёння супрацоўніцтва працягваецца.


Па выніках сустрэчы беларускія прадпрыемствы заключылі кантракты на пастаўкі прадуктаў харчавання в Маскву, Пецярбург, Хабараўск і іншыя рэгіёны Расіі.