Прадпрымальнікі сёння вярнуліся з загараднага праекта Эканомікс

27 августа 2013

Паўсотні прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў сёння вярнуліся з пяцідзённага загараднага праекта Эканомікс. Арганізатар - маладзёжны бізнес-інкубатар. А мэта - прыцягнуць рэзідэнтаў цэнтра да актыўнай працы на экспарт. Ужо больш за 40% усіх кампаній інкубатара пастаўляюць свае тавары і паслугі на замежныя рынкі.


У праграме праекта - трэнінгі, мазгавыя штурмы, майстар-класы і, вядома, конкурс на лепшы бізнес-праект. Але галоўная задача злёту - інтэграцыя удзельнікаў.


На праект прыехалі і госці з Масквы. Выкладчык эканамічнага інстытута са сваімі студэнтамі. Арганізатары разлічваюць, што колькасць удзельнікаў менавіта з Расіі з кожным годам будзе расці.