Cвяточныя мерапрыемствы працягваюцца

2 января 2014

Нягледзячы на адсутнасць снегу, Новы год сталіца адзначае ў добрым настроі. Дарэчы, святочныя мерапрыемствы працягваюцца і сёння.


Аляксей Кандраценка адправіўся на пошукі атрыбутаў сапраўднай зімы.


Галоўная навагодняя ёлка сталіцы на Кастрычніцкай плошчы, хоць і без звыклага катка, усё роўна, як па інэрцыі, вабіць мінчан і гасцей горада. Сюды прыходзяць у асноўным сем'ямі. Сфатаграфавацца на памяць з казачнымі персанажамі, купіць сувеніры на калядным кірмашы.


Сталічны каток каля Палаца спорту - зараз, мабыць, самае хітовае месца зімовых забаў мінчан. Сёння гэтая пляцоўка па-за канкурэнцыяй. Праз адсутнасць снегу і марозу астатнія гарадскія адкрытыя каткі ўзялі тайм-аўт.


Пакатацца ад душы тут можна з 11 раніцы да 10 вечара. Радасць і задавальненне каштуюць нядорага - 25 000 рублёў. Мабільны каток вабіць як дзяцей, так і дарослых.


Ва ўзмоцненым рэжыме сёння працуюць і сталічныя лазні і саўны. Навагоднія святы для іх адзін вялікі прайм-тайм.


Парыльнае аддзяленне, басейн, трэнажорныя залы - усё для мінчан да 23 гадзін. Так што часу сёння, для таго каб паспець пажадаць адзін аднаму З лёгкай парай!, яшчэ шмат.


Адчуць кантраст і выйсці з лазні на траскучы мароз пакуль не атрымаецца. Сіноптыкі не прагназуюць маразоў. У найбліжэйшыя дні ў сталіцы і Мінскай вобласці захаваецца не па-зімоваму цёплае надвор'е. У суботу і нядзелю да плюс трох. Чакаецца дождж і невялікі мокры снег. Аднак нават такія ўмовы, як відаць, не перашкода для тых, хто вядзе актыўны лад жыцця.

-----------------------------