Пажылыя - пажылым - з такім праектам у Мінску працуюць тэрытарыяльныя цэнтры

15 августа 2013

Пажылыя - пажылым - з такім праектам у Мінску працуюць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Валанцёры дапамагаюць сталым людзям. Толькі ў цэнтры Партызанскага раёна гэтым займаюцца больш за сто чалавек.


Расказвае Наталля Кезік.


Святлана ў мінулым эканаміст, сёння на заслужаным адпачынку. Ужо больш за год актыўна ўдзельнічае ў праекце Пажылыя - пажылым. Кіруе танцавальным гуртком Прыгажосць Партызанскага цэнтра сацыяльнай дапамогі. Тут бабулі маладыя душой выконваюць тарантэлу, вальсуюць, адбіваюць лацінаамерыканку. Але, як кажа сама Святлана, каронным нумарам лічацца арабскія танцы.


Валанцёры сацыяльнага цэнтра асноўную ўвагу звяртаюць на пажылых людзей, ці больш дакладна, на дзяцей вайны. Сацыяльна-бытавая дапамога, арганізацыя экскурсій, тэлефонны патранат - гэта далёка не ўсё, чым займаецца аб'яднанне.


Аліна Дубко, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Партызанскага раёна г. Мінска: Больш за ўсё карыстаюцца папулярнасцю, попытам не толькі самі званкі, якія неабходныя як маральная падтрымка, але і тое, што яны могуць заявіць аб сваіх запатрабаваннях, праблемах, якія мы можам вырашыць не толькі дзякуючы валанцёрам, але і дзякуючы цэнтру і падключэнню ўсіх зацікаўленых служб: праваахоўная , сацыяльная служба, адміністрацыя, калі трэба і ЖЭС, і ЖРЭА.


Вячоркі таксама да спадобы пажылым людзям. Клуб інфармацыйна-асветніцкага характару дапамагае вырашаць так званыя хатнія праблемы.


У кожнага валанцёра па 8-9 падапечных. Добраахвотнікі, людзі розных прафесій, сышліся на адным - узаемадапамозе. Фізічнай, маральнай і душэўнай.