Пажарныя змагаюцца з узгараннем на заводзе Аліварыя

7 мая 2014
Полымем ахоплена адна з ёмістасцяў для вады. Як паведаміў памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, пажарныя ўжо на месцы здарэння і пачалі тушэнне. Паводле папярэдняй інфармацыі МНС, гарыць уцяпляльнік адной з ёмістасцяў. Пацярпелых няма.

Па папярэдніх звестках, прычынай пажару стала правядзенне зварачных работ на кроўлі ёмістасці для вады. На тушэнне пажару прыбыла каля 10 машын выратавальнікаў. Адзначым, на тэхналагічны працэс пажар ніяк не паўплываў. Завод працуе ў штатным рэжыме.


Узгаранне на Аліварыі не перашкодзіла і руху на праспекце Машэрава. Грамадскі транспарт працаваў у штатным раскладзе.