Пажар у цэнтры сталіцы

10 апреля 2013
Сёння апоўдні загарэўся былы інтэрнат у Вузаўскім завулку. Паводле папярэдніх звестак МНС, палаў дах будынка. Хутчэй за ўсё, пажар учынілі рабочыя, якія рамантавалі інтэрнат. У момант узгарання на вышыні працавалі некалькі чалавек. Агонь быў ліквідаваны за лічаныя хвіліны, таму абыйшлося без ахвяраў.
Агонь не пакінуў у спакоі і адпачывальнікаў гасцініцы пад Лагойскам. Учора ўвечары там загарэўся адзін з нумароў. У выніку пашкоджаныя пакой і фае. На момант узгарання ў гасцініцы знаходзіліся пяць чалавек, ахвяраў няма.