Пажар у Старадарожскім раёне

8 октября 2014

Кароткае замыканне электраправодкі стала прычынай пажару ў доме ў Старадарожскім раёне. Здарэнне зафіксавалі сёння ўначы ў вёсцы Пастовічы. Агонь хутка ахапіў жылую і гаспадарчыя пабудовы, якія знаходзіліся побач з ачагом узгарання. Ратавальнікі вызвалілі з полымя 75-гадовую гаспадыню. Яна не пацярпела. Драўляны дом поўнасцю згарэў усярэдзіне.