Пажар у кафэ

15 июля 2014
Парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Магчымая прычына пажару ў кафэ. Здарэнне зафіксавалі сёння ў восем гадзін раніцы ў вёсцы Шчомысліца Мінскага раёна. У кафэ загарэўся дах. Дзякуючы ахоўна-пажарнай сістэме ратавальнікі аператыўна адрэагавалі на сігнал і хутка патушылі агонь. У выніку полымя нязначна пашкодзіла будынак - закураны сцены і столь. На момант пажару кафэ і магазін, які знаходзіцца ў гэтым жа будынку, былі зачыненыя, пацярпелых няма.