Як атрымаць максімальную карысць ад звычайных дроў, ведае Аляксей Кандраценка. Калі лес сякуць у Вілейскім раёне, трэскі, а дакладна дровы ляцяць па прызначэнні. Гэтым працэсам кіруе машыніст Аляксандр. За дзень у печ трапляе тры з паловай кубаметры дроў. У кацельні аздараўленчага цэнтра кацёл магутнасцю паўмегавата. Гэтага хапае для ацяплення ўсіх карпусоў цэнтра Надзея.
Пакуль энергазабеспячэнне цэнтра напалову залежыць і ад пячнога паліва. Расход нятаннага гаручага зімой - больш як тысячу літраў за дзень. Спецыялісты падлічылі, што поўны пераход на мясцовыя віды паліва выгадны: экалогія не пакутуе, а батарэі заўсёды цёплыя. Дзеці з усёй краіны без праблем могуць прыязджаць сюды на адпачынак і аздараўленне круглы год.














