Гэта ўзорная моладзь, 110 юнакоў і дзяўчат, якія нясуць варту на пастах нумар 1 ля Вечнага агню ў Беларусі, Расіі і Украіне. Сёння ў гарадской ратушы выдатных беларускіх пастоўцаў адзначылі граматамі і афіцыйна адкрылі злёт. На працягу трох дзён юнармейцы разам будуць несці варту на плошчы Перамогі ля манумента. Дарэчы, мерапрыемства прымеркаванае да 30-годдзя стварэння ў сталіцы паста нумар 1 ля Вечнага агню.
У праграме злёту запланаваныя экскурсіі па мемарыяльных комплексах Лінія Сталіна, Хатынь і Кургане Славы. Юнармейцы таксама будуць удзельнічаць у адкрыцці новага будынка Музея Вялікай Айчыннай вайны.














