Пацяплення варта чакаць ужо у чацвер

22 июля 2013
На тэрыторыі Міншчыны скончацца дажджы і вернуцца цёплыя дзянькі. Пакуль жа да сярэдзіны тыдня парасоны лепш не забываць. Заўтра і ў сераду па ўсёй вобласці чакаюцца дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра днём 16-21 з плюсам.

У выхадныя на поўдні вобласці паветра прагрэецца да 30 цяпла. Пасля выхадных, паводле папярэдніх прагнозаў, пахаладання таксама не чакаецца.