Апошні тыдзень лета будзе халодным

25 Жніўня 2014
На тэрыторыю цэнтральнага рэгіёна прыйшоў актыўны паўднёвы цыклон. Ён будзе панаваць у сталіцы на працягу ўсяго тыдня. Тэмпература паветра чакаецца на 2-3 градусы ніжэй за кліматычную норму. Cёння слупкі тэрмометраў не перавысяць 14 градусаў. А дождж у прагнозах да самага вечара. Не скончыцца ён і заўтра. Між тым надвор'е палепшыцца толькі ў пятніцу, аднак ненадоўга.

Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра: У аўторак, сераду і чацвер на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. І тэмпература паветра пераважная чакаецца плюс 6-13 градусаў, дзённая тэмпература плюс 14-19. Невялікае зацішша, невялікае паляпшэнне надвор'я нас чакае ў пятніцу. Дажджы на большай частцы тэрыторыі спыняцца і пройдуць толькі ў асобных раёнах.

У суботу і нядзелю надвор'е ў сталіцы зноў пагоршыцца.