Апошнія выхадныя верасня будуць цёплымі

26 сентября 2014
У сталічны рэгіён вяртаецца добрае, аднак няўстойлівае надвор'е. У суботу праз Мінск пройдзе атмасферны фронт, таму на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 3 да 10 градусаў цяпла, дзённая - плюс 12-17 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня днём таксама чакаецца плюс 13 - 18 градусаў. І цёплае сонечнае надвор'е захаваецца да канца верасня.