Пасля рэканструкцыі дзверы адчыніла адзінаццатая гарадская паліклініка

5 ноября 2013

У выніку будынак быў адноўлены цалкам - ад колеру сцен да мэблі і абсталявання. Будаўнікі працавалі над рамонтам на працягу двух гадоў. Пры гэтым і праца ўрачоў працягвалася - на час рэканструкцыі паліклініка адрас не змяніла.


Па якіх правілах цяпер будуць працаваць урачы і лячыцца пацыенты - ведае Наталля Кезік. Урачы ў гэтай паліклініцы хутка і ўявіць не змогуць - як раней яны працавалі без камп'ютараў. Цяпер няма неабходнасці шукаць вынікі аналізаў і абследавання пацыентаў. Усе гэтыя даныя будуць бачныя ў агульнай электроннай базе паліклінікі. У план рэканструкцыі трапілі ўсе дзесяць аддзяленняў паліклінікі. Найбольш маштабны рамонт закрануў жаночую кансультацыю. Цяпер усе неабходныя абследаванні пацыенткі змогуць зрабіць у адным кабінеце. Тут жа атрымаць і кансультацыю ўрача.


Людміла Сцепаненка, загадчык жаночай кансультацыі УАЗ 11 гарадская паліклініка: У нас цалкам прайшла рэканструкцыя жаночай кансультацыі, кабінеты сталі двайнымі, асобна назіральны кабінет, кожны кабінет абсталяваны кальпаскопам.


Сучасныя прыборы з'явіліся ў афтальмолага, рэнтгеналагічным і фізіятэрапеўтычным аддзяленнях. І як вынік - для пацыентаў стануць даступныя новыя працэдуры - ванна з гідрамасажам і святлолячэннем.


І для супрацоўнікаў, і для пацыентаў гэта мадэрнізацыя стала своеасаблівым выпрабаваннем - на працягу двух гадоў ім прыйшлося дзяліць агульныя плошчы разам з будаўнікамі. Рэканструкцыя паліклінікі ажыццяўлялася без перасялення.


Сёння паліклініка запрацавала на поўную магутнасць - жах рэканструкцыі для ўрачоў і пацыентаў у мінулым. Пры гэтым рамонтныя работы зараз працягваюцца на новай падстанцыі хуткай дапамогі - яе плануюць запусціць да канца гэтага года.