Дапамога і падарунак кожнаму дзіцяці

11 декабря 2013

Акцыя Нашы дзеці ў гэтыя хвіліны стартуе ў сталічным Палацы дзяцей і моладзі. На працягу аднаго месяца прадстаўнікі гарадской улады, грамадскіх аб'яднанняў і сталічных прадпрыемстваў плануюць наведаць больш за 15 тысяч дзяцей. І як прынята, зразумела, з падарункамі. Дарослыя таксама дапамогуць дзецям і выхавацелям правесці рамонт, набыць неабходныя матэрыялы і бытавую тэхніку.


Надзея Вялікая, намеснік начальніка аддзела выхаваўчай работы камітэта па адукацыі Мінскага гарвыканкама: Вядома, для дзяцей вельмі актуальна, чым жа іх здзівяць дарослыя, што будзе новага, крэатыўнага, якое чараўніцтва падорыць 2014 год. Вядома, мы ўсё гэта прадугледзелі, усе пажаданні дзяцей вывучылі, чаго б ім хацелася.


Акцыя Нашы дзеці працягнецца да 10 студзеня. Дарэчы, атрымаць яшчэ адзін салодкі падарунак ад Дзеда Мароза можна будзе і падчас гарадской ёлкі. Святочны паказ пройдзе ў Беларускім дзяржаўным цырку 30 снежня.