Дапамагчы сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў

3 июня 2014

Як гэта зрабіць, абмеркавалі прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, а таксама бацькі, якія выхоўваюць такіх дзяцей, у эфіры Першага канала Беларускага радыё падчас круглага стала.


Магчымасць наведваць розныя курсы ці ўдзельнічаць у сацыяльных праектах - усё гэта робіць жыццё такіх сем'яў больш якасным. Дзякуючы намаганням Асацыяцыі, у сталіцы, а потым і па ўсёй краіне, з'явіліся аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў і цэнтры карэкцыйнага развіцця ва ўсіх райцэнтрах.


Радыёверсію круглага стала вы зможаце пачуць 6 чэрвеня ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў праграме Адкрытая пляцоўка.