Паўвекавы юбілей адзначыць самы вялікі арган у краіне

7 Красавіка 2013

Месяц аматары арганнай музыкі змогуць атрымаць асалоду ад чароўных гукаў - у зале пройдзе пяць маштабных канцэртаў.


 


А вось як гэтыя гукі ўтвараюцца і як працуе самы загадкавы клавішны інструмент - даведалася Наталля Кезік


Па сваю дзіцячцю мару адправіўся ў Рыгу. Толькі там трыццаць гадоў таму маладога студэнта, выпускніка Акадэміі музыкі маглі навучыць разбірацца з клавішамі аргана. Цяпер ён наслых адрознівае 75 галасоў інструмента. І ўсе 107 дадатковых  кнопак ён ведае напамяць.


Цяпер ігры на аргане ў нашай краіне вучаць у Акадэміі музыкі. На факультатыўных занятках на працягу пяці гадоў. Але, як запэўнівае Канстанцін Канстанцінавіч, лепш не садзіцца за інструмент, калі няма адукацыі па класе фартэпіяна.   


Дыхаць гэта не капрызы самага загадкавага інструмента, а неабходнасць для працы. Паветра збіраецца і нагнятаецца ў паветраных арганных мяхах і пад ціcкам праз трубы выдае чароўную музыку. І тут гучанне залежыць ад матэрыялу, з якога выліты трубы. Яны бываюць драўляныя, медныя і сплаў з олава і свінца.


Зараз мы знаходзімся ў самым сэрцы аргана. Менавіта тут вы можаце бачыць толькі частку труб. І паверхаў яшчэ тры.


На ніжнім паверху дыхальная сістэма аргана, два апошнія поўнасцю запоўнены трубамі. І туды можа трапіць толькі Генадзь Станіслававіч, каб звесці і настроіць гукі. Выконваць гэта магчыма толькі ў поўнай цішыні. Таму на працу прыходзіць з першымі сонечнымі прамянямі – у гэты час у канцэртнай зале філармоніі абсалютная цішыня.


Вось толькі так званую капіталку самастойна Генадзь Станіслававіч яшчэ не рабіў. Так арганных спраў майстры называюць рамонт інструмента. Усе шэсць тысяч труб трэба разабраць, ачысціць ад пылу, зноў сабраць і кожную настроіць.


І ўсё роўна павінна быць як мінімум месяц. У філармоніі ў аўторак пачнуць святкаваць дзень нараджэння самага вялікага аргана ў краіне. Таму ў свой паўвекавы юбілей імянінніку прынята быць у найлепшай форме.