Паліклінікам і бальніцам не хапае ўрачоў

23 июля 2014

Каля 700 урачоў і 2000 медсясцёр не хапае сталічным паліклінікам і бальніцам. Праблему з недахопам медкадраў будуць вырашаць комплексна - паведаміў нам старшыня Камітэта па ахове здароўя. З гэтага года ўводзіцца мэтавы набор у сталічныя медкаледжы. Самым запатрабаваным спецыялістам дапамогуць вырашыць жыллёвае пытанне. Акрамя таго, для ўрачоў і медперсаналу прадугледжаныя выплаты з пазабюджэтных сродкаў.


Самымі запатрабаванымі спецыялістамі ў сталіцы застаюцца тэрапеўты і педыятры. Таксама не хапае і некаторых вузкапрофільных медработнікаў: эндакрынолагаў, рэаніматолагаў і анестэзіёлагаў.