Цягнікі памяці з Масквы і Санкт-Пецярбурга прыбылі сёння на чыгуначны вакзал Мінска

21 июня 2014
Пасажыры - ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама школьнікі і студэнты - усяго больш за паўтысячы чалавек. Яны возьмуць удзел у памятных мерапрыемствах, прысвечаных пачатку вайны. У сталіцы пасажыры цягнікоў памяці наведваюць гісторыка-культурны комплекс Лінія Сталіна і Хатынь.

Канчатковая станцыя памятных маршрутаў - Брэст, пасажыры адправяцца туды заўтра раніцай.