Пасябраваць са спортам сёння заклікалі юныя мастакі

3 апреля 2014

Цырымонія ўзнагароджання аўтараў лепшых малюнкаў прайшла ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі. Тут жа разгарнулася і экспазіцыя лепшых работ канкурсантаў. Павіншаваць удзельнікаў - школьнікаў першых - шостых класаў - прыйшлі знакамітыя спартсмены: алімпійскі чэмпіён па стральбе Сяргей Мартынаў і сярэбраныя прызёры Алімпіяды па мастацкай гімнастыцы. Арганізатарам конкурсу стаў Прэзідэнцкі спартыўны клуб.


Сёлета ў конкурсе ўдзельнічала рэкордная колькасць школьнікаў: больш за сто тысяч дзяцей даслалі свае малюнкі на суд журы. Фіналістаў чакае адпачынак у дзіцячым лагеры, а самыя яркія работы будуць упрыгожваць сталіцу на біг-бордах.