Падлетак атрымаў тэрмічныя апёкі трэцяй ступені

16 июля 2014

Падлетак атрымаў тэрмічныя апёкі трэцяй ступені пасля неасцярожнага абыходжання з агнём. Здарэнне адбылося напярэдадні вечарам у вёсцы Танежыцы. Па словах пацярпелага, ён пераліваў бензін на лесвічнай пляцоўцы і пры гэтым курыў. Полымя імгненна ахапіла кватэру, загарэўся і сам хлопец. Бацькі былі ля дома, яны выклікалі хуткую меддапамогу. У 16-гадовага падлетка абгарэла 12 працэнтаў цела. Зараз ён знаходзіцца ў слуцкай бальніцы.



Паўгадзіны мужчына спрабаваў самастойна выбрацца з каналізацыі, але вымушаны быў выклікаць ратавальнікаў. Падчас ачысткі калодежа на тэрыторыі ўласнага падворка жыхар вёскі Прылукская ўпаў у 6-метровую каналізацыю. Мужчына не атрымаў пашкоджанняў і адмовіўся ад медыцынскай дапамогі.