Падрыхтоўку да чэмпіянату свету па хакеі абмяркоўвалі ў сталічнай мэрыі

13 декабря 2013

За 147 дзён да старту размова ішла наконт арганізацыі сустрэчы і размяшчэння ўдзельнікаў спаборніцтва. Многія з іх 7 мая прыбудуць у Нацыянальны аэрапорт. Для кожнай каманды будзе выдзелены спецыяльны транспарт з сімволікай прадстаўнікоў. Усяго ж наша сталіца чакае дзясяткі тысяч гасцей. На пачатку тыдня продаж білетаў перасягнуў мяжу ў 260 тысяч.


Да таго ж у рамках семінара праходзіла спецыяльная выстава сувенірнай прадукцыі з сімволікай чэмпіянату. Свае вырабы прапанавалі прафесійна-тэхнічныя і сярэднія спецыяльныя ўстановы горада.