Падрыхтоўка да вялікага навагодняга балю працягваецца

3 декабря 2013

Ужо палова рэпетыцый прайшла, а таму большасць удзельнікаў не блытаюцца ў складаных па і дакладна ведаюць, чым адрозніваецца контрданс ад паланэза.


Сярод удзельнікаў балю ёсць і наш карэспандэнт Антаніна Станкевіч. Зараз даведаемся, ці здолела яна навучыца за месяц танцаваць на абцасах і асвоіць старадаўнія па? Праз месяц рэпетыцый добра відаць: складаныя па для большасці ўдзельнікаў апынуліся зусім не такімі складанымі, як здавалася на першы погляд. Павольныя танцы: контрданс і паланэз - пакарыліся мінчанам яшчэ дзве рэпетыцыі таму.


За кожным рухам удзельнікаў назіраюць вопытныя інструктары. Яны падказваюць фігуры танца, яны ж выпраўляюць усе памылкі.


Дарэчы, уважліва слухаць тэорыю для ўдзельнікаў балю - ледзь не палова справы. У тандэме карэспандэнт АТН - курсант ваеннай акадэміі вывучаць тэорыю за дваіх прыходзіцца мужчыне, пакуль партнёрка шукае інфармацыйны эксклюзіў. А ў перапынках адпрацоўваць усе па недзе ў баку. Тым больш, што планы на наступны баль, асабліва ў партнёра, даволі амбіцыйныя.


Да балю застаецца літаральна 6 рэпетыцый. За гэты час удзельнікам давядзецца не проста вывучыць фігуры танцаў, але і адтачыць усе рухі на выдатна, а таксама паклапаціцца пра касцюмы і вобраз. Каб на стары Новы год усю ноч заўзята танцаваць!