Ён будзе прыносіць дзяржаве каля 40 мільярдаў рублёў штогод
Інавацыйную вытворчасць ацаніў і наш карэспандэнт Аляксандр Харавец.
40 мільярдаў рублёў за год. Менавіта столькі атрымае дзяржава ад зношаных шын. У тэхнапарку пад Смалявічамі запусцілі лінію па перапрацоўцы аўтаскатаў. На выхадзе атрымліваем металакорд, тэкстыль і гумовую дробку.
Літаральна за паўгода на пустцы ўзнікла новая вытворчасць. І сёння гэты завод самы буйны не толькі сярод краін СНД, але і Еўропы. За гадзіну тут перапрацоўваюць каля 4 тон зношаных шын.
Каля 80% гатовай прадукцыі пойдзе на экспарт. Астатняя частка адправіцца на айчынныя прадпрыемствы і вернецца зноў да спажыўцоў у выглядзе дзіцячых пляцовак, бегавых дарожак і гумавых ботаў.
Зараз на тэрыторыі тэхнапарка поўным ходам ідуць будаўнічыя працы па ўзвядзенні яшчэ аднаго завода.
Новыя працоўныя месцы створацца і падчас запуску яшчэ адной лініі па перапрацоўцы. Гэтым разам бытавой тэхнікі. Інавацыйная вытворчасць у тэхнапарку пачне працаваць ужо ў лістападзе.














