Пад Мінскам стартаваў міжнародны фестываль агню

23 августа 2014
Падпаленыя хула-хупы, вогненая акрабатыка і запальныя трукі. Больш за сотню прафесійных артыстаў паказалі лепшыя традыцыі фаер-шоу. Стадыён у Ратамцы гарэў адкрытым полымем.

На свята агню завітала і Юлія Токар.

Начное неба ўпрыгожылі вогненыя ўзоры. Лепшыя тэатры агню Расіі, Украіны і Беларусі - а гэта больш за сотню удзельнікаў - сваім экстрымальным перфомансам зрабілі канчатак лета па-сапраўднаму гарачым.

Цэнтрам вогненнага прыцягнення Беларусь стала ўжо трэці раз. І стадыёны традыцыйна збіраюць сотні гледачоў. Прафесійныя артысты паказвалі вогненныя трукі, жанглявалі полымем. На выступленне спатрэбілася каля 200 літраў газы.

Яны прыручылі агонь…. Кіеўскі вогненны тэатр са сваёй канцэртнай праграмай прыехаў адразу з гастроляў. Падрыхтоўка нумароў патрабуе амаль гадавых трэніровак. Але ж гэта варта таго… Трук Сяргея Парфянюка з пяццю пылаючымі жэрдкамі ведаюць амаль ва ўсёй Еўропе.

Сцэна - ачаг драйву і энергіі. Артысты як неонавыя агні задалі рытм гэтай ночы. І сваімі дынамічнымі танцамі гледачоў.

Сёння адбудзецца закрыццё фестывалю. Гасцей чакае працяг фаер-шоу і святочны салют. Але, як абяцаюць арганізатары, наступны фэст будзе не менш запальным.