Пад Мінскам адкрыўся міжнародны ваенна-гістарычны фестываль

7 июля 2013

Каля 200 прадстаўнікоў клубаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Эстоніі дэманструюць гледачам баі, якія праходзілі ў 44-ым, падчас аперацыі Баграціён.


Якаў Бута працягне тэму. Спачатку - артпадрыхтоўка, масіраваныя ўдары з паветра і толькі потым наступленне пяхоты і бронетэхнікі. Сцэнарый прадстаўлення максімальна набліжаны да баявога. На тое, каб рэалістычна ўзнавіць бітвы, на комплекс Лінія Сталіна з'ехаліся больш за 200 прадстаўнікоў гістарычных клубаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі.


Гонар комплексу - вось гэты Т-34-76 з унікальнай цэльнаштампованай вежай. Яе знайшлі летась беларускія шукальнікі. І аднавілі ўсю машыну амаль да баявога стану. Для Лідзіі Берасневай гісторыя Вялікай Айчыннай ужо восем гадоў - гэта і праца, і хобі.


Гэту рэканструкцыю прысвяцілі 69-й гадавіне вызвалення Беларусі - аперацыі Баграціён. Наогул, такія прадстаўленні праходзяць на Лініі Сталіна пяць-шэсць разоў на год.