Балтыйскае золата хацелі адправіць жыхары Віцебска па пошце. Дзве пасылкі з бурштынам падпісалі сціпла - сувеніры. Калядным сюрпрызам у далёкую краіну зацікавіліся ў Мінскай рэгіянальнай мытні. Дарэчы, рэнтген паказаў, што калі ў пасылках і сувеніры, то толькі будучыя. У пакетах знайшлі мінерал. Прычым, няпросты.
Алег Палхоўскі, намеснік начальніка па праваахоўнай працы Мінскай рэгіянальнай мытні: Змесціва пасылак было адпраўлена на экспертызу. У абодвух выпадках эксперт даў заключэнне, што гаворка ідзе пра неапрацаваны бурштын. У першым выпадку перамяшчаліся 62 кавалкі, у другім выпадку 86 кавалкаў.
Абедзве пасылкі ацанілі амаль у 5 тысяч долараў. Спецыялісты мяркуюць, што сонечны камень прыбыў у нашу краіну з-за мяжы. Радзіму бурштыну яшчэ трэба ўстанавіць. Як і высветліць, ці ёсць сувязь паміж дзвюма пасылкамі. Ужо хутка справы паступяць у суд. Дарэчы, геолагаў-аматараў, хутчэй за ўсё, чакае штраф і канфіскацыя паштовага адпраўлення.