Амаль 8 тысяч школьнікаў адпачнуць у лагерах Мінскай вобласці

12 июля 2013

Амаль 8 тысяч школьнікаў адпачнуць у лагерах Мінскай вобласці ў другую змену летняй аздараўленчай кампаніі


Усяго ж у Цэнтральным рэгіёне на летніх канікулах аздараўленне пройдуць 60 тысяч дзяцей. З іх больш за 2 тысячы школьнікаў сумяшчаюць адпачынак з магчымасцю зарабіць у лагерах працы. У ліпені ў Мінскай вобласці будуць працаваць 19 такіх лагераў. Асаблівая ўвага надаецца аздараўленню льготнай катэгорыі дзяцей: са шматдзетных і малазабяспечаных сямей.