З гэтай колькасці выяўлены 3 выпадкі заражэння клешчавым энцэфалітам і 65 - хваробы Лайма. Абедзве вірусныя інфекцыі вельмі небяспечныя для чалавека - яны выклікаюць паражэнне цэнтральнай і перыферычнай нервовай сістэм, магчымы параліч і нават лятальны канец. Таму вельмі важна не толькі своечасова выявіць кляшча, але і правільна дастаць яго.
Вольга Сяміжон, урач-паразітолаг Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі: Кляшча трэба выкручваць. На яго хабатку ёсць зазубіны, таму, калі яго проста цягнуць, то ён зламаецца і частка кляшча застанецца ў скуры. Трэба або ніткай выкручваць, або пінцэтам, пасля чаго ранку трэба апрацаваць ёдам.
Колькасць тых, хто звярнуўся па дапамогу, у параўнанні з мінулым годам знізілася амаль на тысячу. Але новая хваля актыўнасці кляшчоў чакаецца ў жніўні і верасні.














