Пахварэць за БАТЭ змогуць ўсе ахвочыя

5 сентября 2014

Пахварэць за Барысаўскі БАТЭ на гульнях Лігі чэмпіёнаў змогуць не толькі заўзятыя футбольныя аматары, але і ўсе ахвочыя. Для ўладальнікаў сезонных абанементаў сёння стартаваў продаж білетаў на хатнія матчы лепшай беларускай каманды супраць іспанскай Атлетыкі, партугальскага Порту і ўкраінскага Шахцёра. А ўжо з 12 верасня набыць квіткі змогуць усе астатнія. Нагадаю, білеты прадаюць пакетамі адразу на ўсе хатнія гульні. Яны падзеленыя на 4 цэнавыя катэгорыі і каштуюць ад 270 тысяч рублёў да 1 мільёна 800.