Плошча Дзяржаўнага флага ў абавязковай праграме туркампаніі

24 августа 2013

Плошча дзяржаўнага флага разам з Нацыянальнай бібліятэкай ўвайшлі ў рэйтынг самых папулярных для турыстаў месцаў у сталіцы. Прыцягвае гасцей незвычайная архітэктура плошчы і, вядома ж, гіганцкія маштабы - флаг памерам сто квадратных метраў размяшчаецца на вышыні 70 метраў. Дарэчы, сталічныя тураператары ўжо ўносяць змены ў экскурсійныя маршруты.

Расказвае Руслан Туркоў.


Гэта падзея стала не толькі знакавай для ўсёй краіны, але і прымусіла турыстычныя агенцтвы перагледзець экскурсійныя маршруты. Плошча Дзяржаўнага флага цяпер ў абавязковай праграме любой туркампаніі, якая паважае сябе.


І калі замежныя турысты разглядаюць Плошчу флага, у першую чаргу, як цікавы архітэктурны аб'ект, то для беларусаў гэта месца, перш за ўсё - сімвал яднання і незалежнасці.


Урачыстае адкрыццё плошчы адбылося акурат напярэдадні самага галоўнага свята краіны - Дня незалежнасці. І гэта сімвалічна.


Ідэя стварэння новага сімвала яднання нацыі з'явілася два гады таму. Тры дзясяткі праектаў, але перамог менавіта гэты.


Характэрна, што першапачаткова архітэктары планавалі выйсці на новы сусветны рэкорд - 170 метраў. Але пасля дэталёвага вывучэння праекта ад гэтай ідэі адмовіліся і спыніліся на 70-мятровай вышыні.