Праўда, гэта далёка не эстэтычная аздоба горада, а нечаканасць для жыхароў мікрараёна. Водная феерыя ўзнікла на вуліцы Каралінскай з-за неасцярожнай працы будаўнікоў - у выніку вадаправодную трубу прарвала. Каля гадзіны струмень вады вышынёй некалькі метраў біў з-пад зямлі, заліваючы будоўлю і праезную частку. Колькі вады выцекла, яшчэ прыйдзецца падлічыць, зараз жа фантан спынены.














