Пакет з піратэхнічнымі вырабамі знайшлі ў цэнтры сталіцы

10 декабря 2013

І яшчэ адным здарэннем трапіла вуліца Якуба Коласа ў аператыўную зводку. Сёння ў падземным пераходзе у раёне станцыі метро міліцыя знайшла пакет з піратэхнічнымі вырабамі. Петардаў было каля дзвюх з паловай тысяч. Вядзецца праверка. Калі высветляць, хто гаспадар феерверкаў, яго чакае адміністрацыйная адказнасць. Нагадаем, у Мінску праходзіць аперацыя па спыненні незаконнага абароту піратэхнікі. Рэйды праводзяць праваахоўнікі, супрацоўнікі падатковых інспекцый і ратавальнікі.